У Віцебску паказалі беларускую дуду

Са старажытным інструментам знаёмілі з дапамогай фота, лекцый і майстар-класа.

Праект “Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі” завітаў у Віцебск пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў амбасады ЗША і Этнагістарычнага цэнтра «Явар».

Акрамя стэндаў з фотаздымкамі дудароў і інфармацыяй пра гісторыю дударства на Беларусі, артысты Шальмоўскага тэатра ДыГрыза прадставілі прысутным міні-лекцыю з паказам дакументальнага фільма па гісторыі інструмента. Скончылася выстава невялічкім майстар-класам, падчас якога ўсе жадаючыя змаглі вывучыць традыцыйныя беларускія танцы пад акампанемент дуды.

// TUT.BY
  • +1
  • 10 января 2012, 20:50
  • NewsBot

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Оставить комментарий